wd wp Пошук:

Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вастрацоў. Сцяпа́н Сярге́евіч Вастрацо́ў (17 снежня 1883, с. Казанцава(руск.) бел., Уфімская губерня(руск.) бел., Расійская імперыя — 3 мая 1932) — савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, бальшавік[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 17 снежня 1883 ў сям’і селяніна, працаваў кавалём. У 1905 годзе ўступіў у РСДРП, меншавік1918 парваў з меншавікамі).

З 1906 па 1909 служыў у арміі радавым, за рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат ў 1909 г. быў асуджаны на 3 гады турмы[2]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, за адвагу быў узведзены ў прапаршчыкі, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[2]. У Чырвонай Арміі ён служыў з 1918 года[2].

У 19191920 г. камандаваў 242-м Волжскім палком 27-ы стралковай дывізіі на Усходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры ўзяцці Чалябінска, Омска і Мінска[2]. У 1921 стаў начальнікам упраўлення войскаў УНК па ахове межаў Сібіры, у 1922 камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі пры штурме Спаскай і выгнанні белагвардзейцаў з Прымор’я[2]. У 1923 узначальваў экспедыцыйны атрад пры ліквідацыі атрада генерала Пепяляева ў Ахоцка-Аянскім раёне (Ахоцка-Аянская аперацыя). У 1924-28 гадах камандаваў дывізіямі ў БССР[2].

Вастрацоў скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы ў 1927 г., потым камандаваў 51-й стралковай дывізіяй[3].

14 кастрычніка 1929 года камандуючы войскамі АДУА(руск.) бел. В. К. Блюхер прызначыў С. С. Вастрацова 18-​​га стралковага корпуса[3][4][5].

У перыяд падрыхтоўкі да ваенных аперацыях на Кітайска-Усходняй чыгунцы (КУЧ) у складзе Асобай Далёкаўсходняй арміі (АДУА) створана Забайкальская група войскаў, у склад якой ўвайшло кіраванне 18-га стралковага корпуса. Войскамі Забайкальскай групы войскаў, застаючыся адначасова камандзірам 18-га стралковага корпуса, камандаваў С. С. Вастрацоў[3][4][5].

Удзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 годзе.

З 1930 камандзір корпуса ў Новачаркаску.

3 мая 1932 на могілках у Новачаркаску скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся). Пахаваны ў Растове-на-Доне.

Узнагароды

Ён узнагароджаны 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга (за ўдзел пры ўзяцці Чалябінска і Мінска, пры штурме Спаскай і за ліквідацыю атрада Пепяляева) і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй[2].

Зноскі

  1. Вострецов Степан Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Вострецов Степан Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
  3. 1 2 3 Тимофеев Е. Д. С. С. Вострецов.— М: Воениздат, 1981.
  4. 1 2 Федюнинский И. И. «На Востоке». М. Воениздат. 1985.
  5. 1 2 Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі баёў на КУЧ
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уфімскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі-самазабойцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Новачаркаску
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровай рэвалюцыйнай зброяй
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Меншавікі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры знака ордэна Святога Георгія