У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вастрацоў. Сцяпа́н Сярге́евіч Вастрацо́ў (17 снежня 1883, с. Казанцава(руск.) бел., Уфімская губерня(руск.) бел., Расійская імперыя — 3 мая 1932) — савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны, бальшавік[2].
Нарадзіўся 17 снежня 1883 ў сям’і селяніна, працаваў кавалём. У 1905 годзе ўступіў у РСДРП, меншавік (у 1918 парваў з меншавікамі).
З 1906 па 1909 служыў у арміі радавым, за рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат ў 1909 г. быў асуджаны на 3 гады турмы[2]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, за адвагу быў узведзены ў прапаршчыкі, узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[2]. У Чырвонай Арміі ён служыў з 1918 года[2].
У 1919—1920 г. камандаваў 242-м Волжскім палком 27-ы стралковай дывізіі на Усходнім і Заходнім франтах, вызначыўся пры ўзяцці Чалябінска, Омска і Мінска[2]. У 1921 стаў начальнікам упраўлення войскаў УНК па ахове межаў Сібіры, у 1922 камандаваў групай войскаў Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі пры штурме Спаскай і выгнанні белагвардзейцаў з Прымор’я[2]. У 1923 узначальваў экспедыцыйны атрад пры ліквідацыі атрада генерала Пепяляева ў Ахоцка-Аянскім раёне (Ахоцка-Аянская аперацыя). У 1924-28 гадах камандаваў дывізіямі ў БССР[2].
Вастрацоў скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы ў 1927 г., потым камандаваў 51-й стралковай дывізіяй[3].
14 кастрычніка 1929 года камандуючы войскамі АДУА(руск.) бел. В. К. Блюхер прызначыў С. С. Вастрацова 18-га стралковага корпуса[3][4][5].
У перыяд падрыхтоўкі да ваенных аперацыях на Кітайска-Усходняй чыгунцы (КУЧ) у складзе Асобай Далёкаўсходняй арміі (АДУА) створана Забайкальская група войскаў, у склад якой ўвайшло кіраванне 18-га стралковага корпуса. Войскамі Забайкальскай групы войскаў, застаючыся адначасова камандзірам 18-га стралковага корпуса, камандаваў С. С. Вастрацоў[3][4][5].
Удзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай аперацыі ў 1929 годзе.
З 1930 камандзір корпуса ў Новачаркаску.
3 мая 1932 на могілках у Новачаркаску скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся). Пахаваны ў Растове-на-Доне.
Ён узнагароджаны 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга (за ўдзел пры ўзяцці Чалябінска і Мінска, пры штурме Спаскай і за ліквідацыю атрада Пепяляева) і Ганаровай рэвалюцыйнай зброяй[2].