wd wp Пошук:

Сцяпан Пятровіч Янчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янчук.

Сцяпа́н Пятровіч Янчу́к (нар. 28 мая 1944, в. Мінянка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, экс-міністр фінансаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 мая 1944 года ў в. Мінянка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, беларус. Выхадзец са шматдзетнай сялянскай сям’і.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе ў Кобрынскам райфінаддзела пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума.

З 1963 па 1966 і ў 1971 па 1973 — служыў у шэрагах Савецкай Арміі.

У 19751980 гадах працаваў загадчыкам фінансавага аддзела Пінскага гарвыканкама.

З чэрвеня 1980 па чэрвень 1985 узначальваў фінансавы аддзел Брэсцкага аблвыканкама.

У 1985 годзе прызначаны намеснікам міністра фінансаў БССР, у лютым 1987 — першым намеснікам міністра.

16 ліпеня 1990 года прызначаны міністрам фінансаў Беларускай ССР. На пасту міністра кіраваў працэсамі распрацоўкі нацыянальнай бюджэтнай палітыкі, стварэння нацыянальных падатковай і валютнай сістэмаў[1].

У 1994 годзе вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Пасля адстаўкі амаль 10 год працаваў кіраўніком прадстаўніцтва АСБ «Беларусбанка» ў Варшаве, затым — памочнік Старшыні праўлення Беларусбанка па знешнеэканамічных пытаннях.

Зноскі

  1. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №138-XII «О назначении Министра финансов СССР»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Міністры фінансаў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Міністры фінансаў БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы