wd wp Пошук:

Сцяпан Пятровіч Сямашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямашка. Сцяпан Пятровіч Сямашка (27 ліпеня 1898, вёска Барылы (пазней злілася з вёскай Катушанкі) Полацкі раён, Віцебская вобласць — 23 верасня 1965) — беларускі пісьменнік. Брат Міколы Сямашкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920 г. пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 19211926 гг. — на партыйнай і савецкай рабоце ў Полацку. У 19261929 гг. працаваў рэдактарам акруговай газеты «Чырвоная Полаччына», потым — у часопісе «Шляхі калектывізацыі», у газеце «Звязда». Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1932). У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік у Савецкай Арміі. У 1945—1946 гг. — адказны сакратар камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць

Першы празаічны твор надрукаваў у 1925 г. У 1927 г. у газеце «Чырвоная Полаччына» апублікаваў некалькі ўрыўкаў з аповесці «Пад панскай няволяй». Аўтар кнігі апавяданняў «Пералом» (1932).

3 1936 года ў друку не выступаў.

У пасляваенныя гады перакладаў на беларускую мову паасобныя творы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. І. Леніна[1].

Зноскі

  1. Сямашка Сцяпан Пятровіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта