wd wp Пошук:

Сцяпан Барысавіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Сцяпан Барысавіч Макарэвіч (1908, в. Гірымшчына, Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 4 сакавіка 1938, Менск, НКУС) — беларускі журналіст, рэдактар.

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступіў у ВКП(б). Выконваў абавязкі загадчыка замежнага аддзела газеты «Чырвоная змена». Пражываў у кватэры № 64 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 11 жніўня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15.2.1938 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа М. № 24080-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

13 жніўня 1937 года па тым жа адрасе арыштавана інспектар наркамата аховы здароўя БССР Міра Абрамаўна Турніцкая (нар. 1904 (?), Гродна), верагодна, жонка Сцяпана Макарэвіча. 21.1.1938 «тройкай» НКУС асуджана як «агент польскай разведкі» да ВМП і 29.11.1938 расстраляна ў Мінскай турме НКУС. Рэабілітавана 15.2.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Т. № 5850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне