wd wp Пошук:

Сцяпан Андрэевіч Карнач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карнач. Сцяпан Андрэевіч Карнач (19181991) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Карнач Сцяпан нарадзіўся 10 лістапада 1918 года ў вёсцы Клінок (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сельскай школы працаваў на адным з мінскіх заводаў, адначасова займаўся ў аэраклубе. У 1938 годзе Карнач быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў 8-ю Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Паўднёвым, Крымскім, Стэпавым, 1-м і 2-м Украінскіх франтах[1].

Да 1944 годзе капітан Сцяпан Карнач быў штурманам 247-га знішчальнага авіяпалка(руск.) бел. 203-й знішчальнай авіядывізіі(руск.) бел. 1-га штурмавога авіякорпуса(руск.) бел. 5-й паветранай арміі(руск.) бел. Стэпавага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 270 баявых вылетаў, прыняў удзел у 70 паветраных баях, збіўшы 12 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года капітан Сцяпан Карнач быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1463[1][2].

Усяго ж за час свайго ўдзелу ў баях Карнач зрабіў 346 баявых вылетаў, прыняў удзел у 84 паветраных баях, збіў 16 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы. З 18 лютага 1945 года прызначаны на пасаду камандзіра 156-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка(руск.) бел.[3], якім камандаваў да канца вайны.

Пасля заканчэння вайны Карнач працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1949 годе ён скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы, у 1958 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. У 1973 годзе ў званні генерал-маёра ён быў звольнены ў запас. Жыў у Адэсе. Памёр 2 лютага 1991 года, пахаваны на Таіраўскіх могілках Адэсы[1].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Сцяпан Андрэевіч Карнач на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
  3. Анохин В. А. Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное. — Москва: Яуза-пресс, 2014. — С. 263. — 944 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Адэсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава III ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Адэсе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза