wd wp Пошук:

Сцяг Невады

Сцяг Невады (англ.: Flag of Nevada) — адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Невада. [1]

Апісанне

Фон сцяга выкананы ў кобальтава-сінім колеры. У крыжы намаляваны вянок з двух парасткаў палыну з перасякальнымі ў аснове сцёбламі. Усярэдзіне вянка намаляваная пяціканцовая зорка, адзін з прамяней якой накіраваны ўверх. Пад зоркай роўнааддаленымі літарамі паўкругам напісана слова «Nevada». Над вянком паміж верхавінамі парасткаў працягнута стужка з дэвізам «Народжаная ў бітве» (англ.: Battle Born). Стужка і слова «Nevada» пафарбаваны ў жоўта-залаты колер.

Гісторыя

Першы сцяг Невады быў распрацаваны ў 1905 губернатарам Джонам Спарксам і палкоўнікам Гары Дейем. Зверху і знізу на сцягу размяшчаліся назвы галоўных прыродных рэсурсаў штата, срэбра (англ.: Silver) і золата (англ.: Gold). У цэнтры сцяга было напісана слова «Nevada». Акрамя таго, на сцягу прысутнічала 36 залатых і срэбных зорак, які сімвалізаваў ўступленне Невады у склад штатаў 36-й па ліку. На сённяшні дзень не захавалася ні адзінага сцяга першапачатковага варыянту. У 1915 жыхаркай Карсан-Сіці Кларай Крыслер быў распрацаваны новы варыянт сцяга. Ён меў сіні фон і утрымліваў у цэнтры герб з пячаткай штата. Над гербам размяшчалася слова «Nevada», пад ім — дэвіз «Усё для Нашай краіны» (англ.: All for Our Country). Надпісы былі акружаныя паўкругамі з 18 зорак. Сцяг быў выкананы ў больш чым 35 колерах. Гэта адбілася на высокай цане яго вытворчасці. У сувязі з гэтым у штаце быў праведзены конкурс на новы дызайн сцяга, які абыходзіўся б танней у вытворчасці. Па выніках конкурсу ў 1929 годзе быў абраны варыянт, прапанаваны нейкім Донам Шэлбахам III (англ.: “Don” Shellbach III). Нязменным у новым сцягу застаўся толькі сіні фон. У крыжы быў намаляваны вянок з двух парасткаў палыну, кветкі — знака штата. Над вянком была намаляваная стужка з дэвізам англ.: Battle Born, што сімвалізавала стварэнне штата падчас грамадзянскай вайны. Усярэдзіне вянка заключана пяціканцовая зорка, паміж прамянямі якой у радыяльным кірунку нанесеныя літары слова «Nevada». Падобнае напісанне слова было не першапачатковай задумкай аўтара, а памылкай, дапушчанай легіслатурай штата. Гэты варыянт сцяга выкарыстоўваўся аж да 1991 года, калі сенатар Уільям Раджыё ўнёс папраўку аб змене напісання слова «Nevada». [2] [3]

Цікавыя факты

Зноскі

  1. # NRS235Sec020 NRS: CHAPTER 235 - STATE EMBLEMS; GIFTS AND ENDOWMENTS(англ.) . Nevada Legislature. Праверана 30 студзеня 2011.
  2. Official State Flags of Nevada(англ.) . Nevada Trivia. Праверана 30 студзеня 2011.
  3. The Guide to the Nevada Legislature 2009-2010(англ.) . Nevada Legislature. Праверана 30 студзеня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 1991 года
Катэгорыя·Сцягі 1905 года
Катэгорыя·Сцягі ЗША
Катэгорыя·Сцягі 1915 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта