wd wp Пошук:

Сцяг Мелільі

Сцяг Мелільі ўяўляе сабой блакітнае палатно з гербам горада ў цэнтры.

Герб Мелільі складаецца з:

Блакітнага поля, двух катлоў, разбітых на залатыя і чырвоныя квадраты, і напоўненых сям’ю зялёнымі змеямі.

Па краях гербы Кастыліі і Леона, дзевяць чырвоных квадратаў з залатымі замкамі, якія чаргуюцца з дзевяццю сярэбранымі квадратамі з чырвонымі львамі.

Герб увянчаны герцагскай каронай, над якой узвышаецца фігура чалавека, якая ўяўляе сабой Гусмана Добрага. Па баках стаяць Гераклавы слупы з надпісам «Non Plus Ultra» (лац.: далей няма куды).

Пад гербам знаходзіцца зялёны дракон.

Дэвіз: У верхняй частцы герба развяваецца стужка з надпісам «Praeferre Patriam Liberis Parentem Decet» (лац.: дзецям належыць аддаваць перавагу Радзіме бацькам).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі Іспаніі
Катэгорыя·Сцягі 1995 года
Катэгорыя·Мелілья
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта