wd wp Пошук:

Сцяг Жыткавічаў

Сцяг Жыткавічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Жыткавічы Гомельскай вобласці. Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2011 года № 433 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 30 верасня 2011 года № Б-204.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога — выява герба горада Жыткавічы і Жыткавіцкага раёна.

Рашэнне аб зацвярджэнні сцяга горада Жыткавічы і Жыткавіцкага раёна ад 9 жніўня 2010 года № 1003. Аўтар флага і мастак — В. А. Ляхор.[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Жыткавічаў
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 2011 года
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·2011 год у Беларусі
Катэгорыя·Жыткавічы
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта