wd wp Пошук:

Сцяг Джэрсі

Сцяг Джэрсі (англ.: Flag of Jersey, фр.: Drapeau du Jersey, па-нармандску: Couleu d’Jèrri) — сцяг кароннага ўладання брытанскай кароны Джэрсі.

Да 1981 года афіцыйна выкарыстоўваўся сцяг Святога Патрыка (Чырвоны Андрэеўскі крыж на белым фоне) з суадносінамі бакоў 3:5. Аднак, 12 чэрвеня 1979 года парламент Джэрсі прыняў, 10 снежня 1980 года ўхвалены каралевай, а з 1 красавіка 1981 года афіцыйна ўведзены новы сцяг, які нагадвае стары, але з намаляванымі гербам і каронай.

Сцяг выкарыстоўваўся толькі на адным судне — «Герцаг Нармандыі»
Сцяг брытанскага лейтэнант-губернатара Джэрсі

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Джэрсі
Катэгорыя·Сцягі 1981 года