Сцюарт Фергюсан Віктар Саткліф (англ.: Stuart Fergusson Victor Sutcliffe; 23 чэрвеня 1940, Эдынбург — Шатландыя — 10 красавіка 1962, Гамбург, Германія) — брытанскі мастак і музыкант, таксама вядомы як былы бас-гітарыст гурта The Beatles.
Знаёмства з Джонам Ленанам у 1960 годзе прывяло яго ў групу «Бітлз», дзе ён граў да 1961 года. Саткліф сыграў з The Beatles тры песні, запісаныя ў 1960 годзе: «Hallelujah, I Love Her So», «You’ll Be Mine» і «Cayenne». Пазней пакінуў гурт і вярнуўся да жывапісу. Памёр у 21 год ад кровазліцця ў мозг.