У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Райс.
Сцюарт Райс (англ.: Stuart Alan Rice; нар. 6 студзеня 1932, Нью-Ёрк) — амерыканскі хімік, спецыяліст па фізічнай хіміі. Доктар філасофіі (1955), заслужаны сэрвіс-прафесар Чыкагскага ўніверсітэта (эмерыт), навуковы дарадца дырэктара Аргонскай нацыянальнай лабараторыі, член НАН ЗША і Амерыканскага філасофскага таварыства (1986). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1999), лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2011).
Скончыў Бруклінскі каледж (бакалаўр, 1952). Ступені магістра (1954) і доктара філасофіі (1955) атрымаў у Гарвардскім універсітэце, займаўся там з Пола Доты. У тым жа 1955 г. быў абраны ў Harvard Society of Fellows. Пасля двух гадоў там малодшым фела (1955—1957) прыступіў да выкладання ў Чыкагскім універсітэце (паступіўшы ў 1957 годзе на яго кафедру хіміі), адкуль у 2004 годзе выйшаў на пенсію. У 1961—1967 гадах дырэктар James Franck Institute[en], у 1971—1976 гг. загадваў кафедрай хіміі, у 1981—1995 гадах дэкан фізічных навук Чыкагскага ўніверсітэта. Цяпер эмерыт-прафесар кафедры хіміі і James Franck Institute Чыкагскага ўніверсітэта Frank P. Hixon Distinguished Service Professor Emeritus. У 1980—1986 гг. член National Science Board. Каля дваццаці гадоў з’яўляўся членам рады дырэктараў «Бюлетэня навукоўцаў-атамшчыкаў». Блізкі сябар Р. Стывена Беры.
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, замежны член Дацкай каралеўскай акадэміі навук і Ірландскай каралеўскай акадэміі.