wd wp Пошук:

Сцюарт Райс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Райс.

Сцюарт Райс (англ.: Stuart Alan Rice; нар. 6 студзеня 1932, Нью-Ёрк) — амерыканскі хімік, спецыяліст па фізічнай хіміі. Доктар філасофіі (1955), заслужаны сэрвіс-прафесар Чыкагскага ўніверсітэта (эмерыт), навуковы дарадца дырэктара Аргонскай нацыянальнай лабараторыі, член НАН ЗША і Амерыканскага філасофскага таварыства (1986). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1999), лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2011).

Біяграфія

Скончыў Бруклінскі каледж (бакалаўр, 1952). Ступені магістра (1954) і доктара філасофіі (1955) атрымаў у Гарвардскім універсітэце, займаўся там з Пола Доты. У тым жа 1955 г. быў абраны ў Harvard Society of Fellows. Пасля двух гадоў там малодшым фела (1955—1957) прыступіў да выкладання ў Чыкагскім універсітэце (паступіўшы ў 1957 годзе на яго кафедру хіміі), адкуль у 2004 годзе выйшаў на пенсію. У 1961—1967 гадах дырэктар James Franck Institute[en], у 1971—1976 гг. загадваў кафедрай хіміі, у 1981—1995 гадах дэкан фізічных навук Чыкагскага ўніверсітэта. Цяпер эмерыт-прафесар кафедры хіміі і James Franck Institute Чыкагскага ўніверсітэта Frank P. Hixon Distinguished Service Professor Emeritus. У 1980—1986 гг. член National Science Board. Каля дваццаці гадоў з’яўляўся членам рады дырэктараў «Бюлетэня навукоўцаў-атамшчыкаў». Блізкі сябар Р. Стывена Беры.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, замежны член Дацкай каралеўскай акадэміі навук і Ірландскай каралеўскай акадэміі.

Зноскі

  1. Stuart A. Rice // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.news.utoronto.ca/honorary-graduate-stuart-rice
  3. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/ijch.201100069/full
  4. http://news.utoronto.ca/honorary-graduate-stuart-rice
  5. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC1112163/
  6. http://www.jstor.org/stable/2280252
  7. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/9780470141458.ch2/summary
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку