wd wp Пошук:

Сухель Аль-Хасан

Сухе(й)ль Сальман аль-Хасан (араб. سهيل الحسن‎‎; нар. 10 чэрвеня 1970, Джабла, Латакія, Сірыя), таксама вядомы па мянушцы «Тыгр» (араб. نمر‎‎) — брыгадны генерал сірыйскай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Сірыі, камандуючы 25-й дывізіі.

Біяграфія

Сухель з’яўляецца алавітам. У адным з інтэрв’ю заяўляў, што мае сына, але не бачыў яго з пачатку вайны ў Сірыі[1].

У 1991 годзе скончыў Акадэмію ВПС, пасля чаго праходзіў службу ў розных падраздзяленнях ВПС і СПА Сірыі. Пазней быў пераведзены ў ВПС разведвальную службу, дзе займаўся падрыхтоўкай падраздзялення спецыяльных аперацый[2].

Удзельнічаў у сірыйскім канфлікце з самага яго пачатку, займаючыся падаўленнем масавых беспарадкаў у 2011 годзе[1]. У жніўні 2013 года стратэгічна важны горад Эрыха ў правінцыі Ідліб быў вызвалены сірыйскай арміяй. Сухель Аль-Хасан узначальваў контратаку на горад. Бой доўжыўся 10 дзён, а сірыйская армія, падтрыманая авіяцыяй, вярнула кантроль над горадам, выгнаўшы баевікоў[3][4][5].

Увосень таго жа года была сфарміравана 25-я дывізія спецыяльнага прызначэння, вядомае такде як «Сілы Тыгра», якую ўзначаліў Аль-Хасан. Гэтая дывізія стала элітным падраздзяленнем арміі Сірыі і перакідвалася на розныя ўчасткі фронту. Толькі з верасня 2013 па лістапад 2015 байцы Аль-Хасана ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях за правінцыі Алепа[6], Хомс[7], Ідліб[8] і Хама[9], а таксама займаліся дэблакіроўкай аэрапорта Квайрэс[10][11] President Bashar Al-Assad personally congratulated Suheil al-Hassan on his role in breaking the siege on the air-base.[12].

25 снежня 2015 года ўказам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджаны расійскім ордэнам Дружбы за «заслугі ва ўмацаванні дружбы, баявога і ваеннага супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыі і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай»[13].

Увясну 2016 і зімой 2017 гадах Аль-Хасан прымал удзел у двух сумесных з расійскімі вайскоўцамі аперацыямі па вызваленні Тадмара і Пальміры. У жніўні 2017 года за паспяховае наступленне і вызваленне горада Эс-Сухнэ і населенага пункта Эль-Кдэр ад ІД атрымаў ад міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу падзячны ліст і ўзнагародная халодная зброя[14]. У кастрычніку войскі пад яго пачаткам правялі аперацыю на ўсходзе краіны ў правінцыі Дэйр-эз-Зор, вызваліўшы гарады Меядзін і Маадан, а таксама шэраг вёсак у даліне ракі Еўфрат[15].

9 мая 2018 года брыгаднаму генералу ўручаны расійскі Ордэн Суворава[16].

Са снежні 2019 па сакавік 2020 займаўся зачысткай паўночнага захада Сірыі ад пратурэцкіх груповак, дзе потым сутыкнуўся з рэгулярнай турэцкай арміяй[17][18].

Характарыстыка камандавання

Першы раз, будучы яшчэ палкоўнікам, Аль-Хасан адмовіўся ад павышэння да брыгаднага генерала, каб працягнуць весці свае войскі непасрэдна на поле бою. Яго тактыка бою былі апісаны як выпальванне зямлі (артылерыйскія ўдары) з наступным нападам на пазіцыі тэрарыстаў. Сухель Аль-Хасан ні разу не пацярпеў паразы ў бітвах з баевікамі. Часам яго байцы вяшчаюць па гучнагаварыцелю вершы свайго камандзіра, папярэджваючы суперніка аб тым, што хутка прыйдзе Аль-Хасан, калі яны не здадуцца. Сам ён кажа, што заўсёды імкнецца даць шанец сваім ворагам здацца, але не мае ніякай жалю да тых, хто не выконвае ўмовы здачы зброі[19].

Зноскі

  1. 1 2 Barthe, Benjamin. The Syrian Tiger: Assad’s Biggest Threat May Be From Within(нявызн.), Worldcrunch (12 December 2014). Праверана 2 May 2015. «The colonel, estimated to be in his early fifties». Архівавана 28 чэрвеня 2015.
  2. Battered but hardened, Syria army adapts to guerrilla war(нявызн.). Yahoo News (21 кастрычніка 2014). Праверана 14 November 2014.
  3. Army retakes strategic town in northwest Syria(нявызн.) (недаступная спасылка) (3 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2016. Праверана 14 November 2014.
  4. Syrian forces capture strategic northern town: opposition(нявызн.) (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2014. Праверана 14 November 2014.
  5. Syrian regime forces fight on multiple fronts around Aleppo – Al-Monitor: the Pulse of the Middle East(нявызн.). Al-Monitor. Архівавана з першакрыніцы 4 May 2015.
  6. Syria army retakes northern strategic town(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 October 2013.
  7. Syria fights to free gas field from Islamic State(нявызн.). sacbee. Архівавана з першакрыніцы 27 July 2014. Праверана 25 October 2014.
  8. Syria Video Feature: When Famous Colonel “The Tiger” Hassan Appealed to Damascus for Reinforcements(нявызн.). EA WorldView. Праверана 2 May 2015.
  9. Syria Analysis: The Assad Regime Is In Serious Trouble Near Hama(нявызн.). EA WorldView. Праверана 14 November 2014.
  10. ISIL siege of Aleppo airbase ‘broken by Syrian army’(нявызн.). Праверана 12 June 2016.
  11. Syrian troops capture northern village from IS(нявызн.). Праверана 12 June 2016.
  12. Desk, News President Assad Congratulates Colonel Hassan for Liberating the Kuweires Airport(нявызн.) (недаступная спасылка) (11 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2015. Праверана 12 June 2016.
  13. Prominent Tiger Forces Commander Promoted to Major General(нявызн.) (недаступная спасылка) (15 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2018. Праверана 25 жніўня 2020.
  14. Глава Генштаба России наградил сирийского генерала за высадку десанта в тыл ИГ(нявызн.), RT (19 жніўня 2017).
  15. Breaking: Syrian Army liberates ISIS capital city Архівавана 26 лютага 2018.
  16. Тигр в Химках на Празднике. Награждение.(нявызн.) (9 мая 2018). Праверана 27 ліпеня 2018.
  17. Esad’ın katliamcı generali Süheyl Hasan, SİHA ile vuruldu(нявызн.), A Haber (5 March 2020). Праверана 5 March 2020.
  18. Son dakika: İdlib’de SİHA’lardan nokta atışı! Rejim komutanı Süheyl El Hasan SİHA ile vuruldu.(нявызн.), Takvim (5 March 2020). Праверана 5 March 2020.
  19. An audience with ’the Tiger’ – Bashar al-Assad’s favourite soldier(нявызн.), The Independent . Праверана 14 November 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Постаці Сірыі
Катэгорыя·Ваенныя Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ваенныя дзеячы
Катэгорыя·Асобы