wd wp Пошук:

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь

Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброенных сілаў Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.

Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.

Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.

Задачы Сухапутных войскаў

У мірны час:

У ваенны час:

Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных накірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .

Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.

Структура

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўных камандавання: Заходняе (польскі кірунак, штаб у Гродна) і Паўночна-Заходняе (Прыбалтыйскі кірунак, штаб у Барысаве), а таксама асобныя воінскія часткі.

Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2016 год была 16.5 тыс. чалавек [1]

Сухапутныя войскі і Сілы спецыяльных аперацый на карце Беларусі

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Заходняга аператыўнага камандавання

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання

Тэхніка і ўзбраенне

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, артылерыю рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіравання, аўтаматычную стралковую зброю.

Дадзеныя аб колькасці ўзятыя з IISS Military Balance 2022.

Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі Выява
Танкі
Т-72Б Сцяг СССР СССР Асноўны баявы танк 477[1]
Т-72Б3 Сцяг Расіі Расія Асноўны баявы танк 20[1] На ўзбраенні 120 АМБр.
Баявыя машыны пяхоты
БМП-2 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 926[1]
БТР-82А Сцяг Расіі Расія Бронетранспарцёр 31+[1]

(~64 паводле падлікаў)

Станам на 2022 год пастаўлена 2 батальённых камплекта

(у 120 і 6 АМБр). Колькасьць у 64 адзінкі вынікае з таго, што папярэдняя замова 2015-га году ўключала ў сябе 32 такіх машыны ў складзе аднаго батальённага камплекту.

Выведвальныя машыны
БРМ-1К Сцяг СССР СССР Баявая разведвальная машына 132[1]
Бронетранспарцёры
МТ-ЛБ Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 58[1]
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гваздік» Сцяг СССР СССР 122-мм САУ 125[1]
2С3 «Акацыя» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 125[1]
2С5 «Гіяцынт-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 71[1]
2С19 «Мста-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 12[1]
2А65 «Мста-Б» Сцяг СССР СССР 152-мм гаўбіца 72[1]
2С12 «Сані» Сцяг СССР СССР 120-мм Мінамёт 14[1]
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 Град,
у тым ліку БМ-21А БелГрад
Сцяг СССР СССР — артылер. частка
Сцяг Беларусі Беларусь — шасi
122-мм РСЗА 128[1]
БМ-27 Ураган Сцяг СССР СССР 220-мм РСЗА 36[1]
БМ-30 Смерч Сцяг СССР СССР 300-мм РСЗА 36[1]
B-200 Паланэз Сцяг Беларусі Беларусь 301-мм РСЗА 6[1]
Тактычныя ракетныя комплексы
Точка-У Сцяг СССР СССР ТРК з БЧ да 500 кг 36[1]
Супрацьтанкавае ўзбраенне
9П148 «Конкурс»

9П149 «Штурм»

9К111 «Конкурс»

9К115 «Метыс»

9К111 «Фагот»

«Скіф»

«Шэршань»

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг Беларусі Беларусь

Сцяг Беларусі Беларусь

СТРК 75[1]

85[1]

н/д

н/д

н/д

н/д

н/д

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 International Institute For Strategic Studies. The Military Balance 2022 / James Hackett. — Лондан: Taylor & Франсіс, 2022. — С. 504. — ISBN 9781032279008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сухапутныя войскі паводле краін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узброеныя сілы Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе