wd wp Пошук:

Сухана

Су́хана[1] — найбуйнейшая і самая доўгая рака ў Валагодскай вобласці Расіі, левы і асноўны складнік Паўночнай Дзвіны (правы — рака Юг).

Геаграфія

Даўжыня Суханы 558 км, плошча басейна 50 300 км². Бярэ пачатак з Кубенскага возера, сцёк з якога зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. У вярхоўях пойма шырокая; ў сувязі з нязначнымі ўхіламі вясной з-за падпора рэк Волагда і Лежа назіраецца адваротная плынь у Кубенскае возера. У сярэдняй плыні глыбіня даліны да 80—100 м, рэчышча мае шмат перакатаў; ёсць парогі і камяністыя астравы; ў нізоўях хуткасць плыні невялікая. Сярод прытокаў — рака Дзвініца (злева).

На рацэ гарады Сокал, Вялікі Усцюг, Тоцьма.

Гідралогія

Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны ліпеня. У верхнім цячэнні ўтвараюцца велізарныя, часам шматкіламетровыя разлівы. Сярэдні расход вады ў 39 км ад вусця 456 м³/с, найбольшы — 6520 м³/с, найменшы — 17,6 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістапада, у сярэднім цячэнні і ў снежні, выкрываецца ў другой палове красавіка — першай палове мая.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 295. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Паўночнай Дзвіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі