wd wp Пошук:

Сурэйскі ўніверсітэт

Сурэйскі ўніверсітэт (англ.: University of Surrey) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гілфард.

Агульная характарыстыка

Універсітэт атрымаў каралеўскую грамату ў 1966 годзе. Раней установа было вядома як тэхналагічны каледж і размяшчалася ў парку Батэрсі ў Лондане. Аднак яго карані ўзыходзяць да політэхнічнага інстытута, заснаванага ў 1891 годзе. Ён лічыцца адным з вядучых даследчых універсітэтаў Вялікабрытаніі.

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца на Стаг-Хіл, недалёка ад цэнтра Гілфарда і побач з Гільфардскім саборам. Універсітэт з’яўляецца буйным цэнтрам даследаванняў спадарожнікавай і мабільнай сувязі, у партнёрстве з Каралеўскім каледжам Лондана і Дрэздэнскім тэхнічным універсітэтам для распрацоўкі тэхналогіі 5G ва ўсім свеце. Універсітэт валодае навукова-даследчым паркам. Ён быў узнагароджаны трыма юбілейнымі каралеўскімі прэміямі за свае даследаванні. У 2016 годзе ён быў названы ўніверсітэтам года па версіі выдання The Sunday Times.

Канцлерам універсітэта з’яўляецца прынц Эдвард, герцаг Кенцкі. Цяперашнія і былыя супрацоўнікі ўключаюць дзесяць членаў Каралеўскага таварыства, дваццаць аднаго члена Каралеўскай інжынернай акадэміі, аднаго члена Брытанскай акадэміі і шэсць членаў Акадэміі грамадскіх навук.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гілфард
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1891 годзе