wd wp Пошук:

Сураў

Су́раўрака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 49 км. Плошча вадазбору 215 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Завідаўка Клімавіцкага раёна, вусце ля вёскі Фёдараўка (Канічы[1]) Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні называецца Сураўка. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у ніжнім цячэнні абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаны ярамі. Пойма перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м.

Каля ракі населеныя пункты Галічы, Малашкавічы, Сураў, Ангелаўка, Тупічына, Канічы і інш.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21, 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Касцюковіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прытокі Беседзі
Катэгорыя·Рэкі Клімавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара