wd wp Пошук:

Сумеснае наступленне САТ і ВАА

Сумеснае наступленне САТ і ВАА — ваенная кампанія груповак «Сілы абароны Тыграя» (САТ) і «Вызваленчая армія Арома» (ВАА) супраць Узброеных сіл Эфіопіі.

Перадгісторыя

У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя на чале з Дэбрэцыанам Гебрэмікаэлем і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Да Дэбрэцыана далучыліся і іншыя тыграйскія апазіцыянеры, якія ўвайшлі ў так званыя «Сілы абароны Тыграя».

Па стане на восень 2021 года баевікі авалодалі значнай часткай Тыграя, а таксама ўварваліся ў суседні рэгіён Амхара[1]. У гэты час САТ выходзіць на кантакт з групоўкай «Вызваленчая армія Арома», якая вяла баявыя дзеянні ў штаце Аромія. Яна да лістапада валодала некалькімі гарадамі ў заходняй, цэнтральнай і паўднёвай частках рэгіёну[2].

Ход падзей

31 кастрычніка «Вызваленчая армія Арома» бярэ Камісі. Адначасова тыграйцы захопліваюць Камбольчы. У раёне гэтых гарадоў сілы баевікоў злучаюцца[3].

5 лістапада было абвешчана аб стварэнні альянсу «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл», які аб’ядноўваў антыўрадавыя сілы. Туды ўвайшла партыя НФВТ і групоўка ВАА. Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама, Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара, Народна-вызваленчы рух Бенішангула, Дэмакратычны рух Агаў, Народна-вызваленчая армія Гамбелы, Дэмакратычная партыя Кімант і Самалійскі дзяржаўны супраціў таксама далучыліся[4].

16 лістапада САТ заявілі, што ўзялі пад свой кантроль гарады Атае і Сенбет у зоне Аромія ў рэгіёне Амхара[5]. Паводле СМІ, паўстанцы вялі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-Абебы[6]. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос[7].

20 лістапада баевікі САТ—ВАА бяруць Дэгала і Мехал Меда[8], 21-га — Шэва Рабіт[9]. 25 лістапада апазіцыйныя войскі падышлі да Дэбрэ Сіне.

Наступствы

1 снежня федэральныя войскі апублiкавалі справаздачу аб вызваленні Шэва-Рабіт у 220 км ад Адыс-Абебы[10]. Яны таксама ўзялі шэраг бліжэйшых гарадоў, такія як Дэбрэ-Сіна, Веген-Тэна, Мезэзо, Малале і Лалібела[11]. 5 снежня ўлады заявілі аб узяцці Дэсэ і Камболчы[12].

12 снежня лаяльныя НФВТ атрады адбілі горад Лалібела[13].

Зноскі

  1. Fears for humanitarian crisis engulfing Tigray as Abiy Ahmed launches make or break war (нявызн.) (15 кастрычніка 2021).
  2. Oromo Liberation Army: On the ground with Ethiopian fighters (нявызн.) (1 лістапада 2021).
  3. Tigrayan and Oromo forces say they have seized towns on Ethiopian highway (нявызн.) (1 лістапада 2021).
  4. Nine anti-gov’t groups team up as Ethiopia recalls ex-soldiers (нявызн.) (5 лістапада 2021).
  5. Etiopia: forze tigrine annunciano la presa delle città di Ataye e Senbete, nella regione degli Amara(італ.)  (16 лістапада 2021).
  6. Moneycentral, 10 November 2021: Dangote Cement’s $500m Ethiopia Plant at Risk as War Escalates
  7. Ethiopia Declares State of Emergency as Rebels Advance Toward Capital (нявызн.) (2 лістапада 2021).
  8. Etiopia. Abiy resiste grazie alle milizie Afarine fedeli al regime e un uso intelligente di raid aerei da parte dell’aviazione militare federale(італ.)  (20 лістапада 2021).
  9. says, Aba Solan. Shewa Robit: Tigray forces and OLA capture Shewa Robit town of Amhara region – Kichuu(нявызн.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021. Праверана 22 лістапада 2021.
  10. Ethiopian gov’t says it retook string of towns from Tigray forces(англ.) . www.aljazeera.com.
  11. Ethiopia liberates many towns from ‘terrorists’ – New Business Ethiopia(нявызн.) .
  12. Presse, AFP-Agence France. Ethiopia Govt Claims Recapture Of Key Towns Dessie, Kombolcha(нявызн.) . www.barrons.com.
  13. Reuters. Witnesses say Tigrayan forces in Ethiopia retook Lalibela, UN Heritage site(англ.) , Reuters (12 снежня 2021).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2021 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Бітвы Эфіопіі
Катэгорыя·Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Катэгорыя·Лістапад 2021 года