wd wp Пошук:

Сумах аленярогі

Сумах аленярогі, Сумах пушысты, Сумах воцатны, Воцатнае дрэва[3], Сумах кароткавалосы[4] (Rhus typhina) — расліна сямейства Сумахавыя , від роду Сумах (Rhus), якое расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, пераважна ў паўднёва-усходняй Канадзе і на паўночным усходзе ЗША.

Батанічнае апісанне

Лістападнае дрэва вышынёй 3-10 м. Лісце непарнапёрыстае даўжынёй 25-55 см, з 9-31 лісцінкамі. Кожная лісцінка 6-11 см даўжынёй. Маладыя галіны і ліставыя хвасткі пакрываюць аксаміцістыя валасінкі. Кветкі чырвона-карычневага колеру, у густых конусападобных мяцёлках 10-20 см даўжынёй і 4-6 см у дыяметры. Плады — маленькія чырвоныя касцянкі сабраныя ў мяцёлкі. Лісце ўвосень набывае ярка-чырвоны колер.

Выкарыстанне

Воцатнае дрэва культывуецца як дэкаратыўная расліна.

Воцатнае дрэва не з’яўляецца моцна небяспечным відам для чалавека, але сок пры прыёме ўнутр або пападанні на слізістыя абалонкі можа выклікаць атручванне, а пры кантакце са скурай выклікае лёгкае смыленне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Rhus hirta

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сумахавыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі