wd wp Пошук:

Сулейманавы горы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сулейманавы горы (англ.: Sulaiman Mountains) — ускраінныя горы на ўсходзе Іранскага нагор’я ў Пакістане (паўночныя адгор’і ў Афганістане).

Дуга Сулейманавых гор паміж Памірскім і Квета-Пішынскім вузламі скучвання складаецца з сістэмы субмерыдыянальна выцягнутых на 600 км паралельных хрыбтоў пры шырыні каля 300 км, амаль аднавышынных (выш. 1800—2100 м), раздзеленых пласкагор’ямі і скразнымі далінамі. Найбольшая вышыня (3441 м) на масівах Абашта-Цукай і Тахты-Сулейман («Трон Саламона»). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, змятых у складкі ў кайназоі. Стромка абрываюцца да даліны р. Інд. Моцна сейсмічныя. Адносна плоская і нізінная Дэльта Інда размешчана на ўсход ад гор[1].

Клімат сухі, субтрапічны. Паўночна-ўсходнія схілы пад уплывам летняга мусону. Пераважаюць ландшафты сухіх стэпаў і пустынь. На ўсходзе і паўночным усходзе вышынная занальнасць. Лясная і кустовая расліннасць (дуб, хвоя Жарардзі, ядловец мнагаплодны).

У рачных далінах паліўное земляробства, садаводства.

Зноскі

  1. Maps of the world, street map search — powered by Multimap

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Горы Пакістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Горныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Горы Афганістана