wd wp Пошук:

Стэфан Борджыа

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Стэфан Борджыа (Stefano Borgia, 3 снежня 1731, Велетры, Італія23 лістапада 1804, Ліён, Францыя) — італьянскі кардынал і антыквар, які праславіўся збіральніцтвам розных дзіваў, такіх, як егіпецкія старажытнасці і рукапісы на старажытных мовах.

Біяграфія

Паходзіў з адносна заняпалай галіны роду Борджыа з італьянскага гарадка Велетры. Пляменнік кардынала Алесандра Борджыа, які славіўся вучонасцю і быў у перапісцы з Мураторы. На сродкі, атрыманыя ў тым ліку і ад продажу спадчыны, набываў рэдкія манеты і рукапісы, пераважна копцкія. Прыцягнуў да іх вывучэння вядучых вучоных свайго часу, уключаючы Вездзіна і Саэгу, які склаў іх каталог.

У 1797-98 Борджыа выконваў абавязкі намесніка папскай сталіцы і на кароткі час быў узяты пад варту французамі. У канцы жыцця ўзначальваў Кангрэгацыю евангелізацыі народаў. Падчас паездкі ў Парыж на каранацыю Напалеона памёр у Ліёне.

Збор

Разбіраючы рукапісы Борджыа пасля смерці кардынала, Аляксандр Гумбальт выявіў месаамерыканскі кодэкс, які даў назву групе Борджыа. Сярод найбольш каштоўных біблейскіх рукапісаў са збору Борджыа — копцкі манускрыпт Новага запавету і фрагмент копцкага рукапісу V стагоддзя з выявай Іёва з дочкамі.

Значная частка спадчыны кардынала была выстаўлена ў музеі Борджыа ў Велетры, пакуль ён не быў у XX стагоддзі аб’яднаны з Ватыканскай бібліятэкай. Шматлікія біблейскія рукапісы кардынала адышлі да кангрэгацыі евангелізацыі. Астатняя частка збору была прададзена яго спадчынніцай графіняй Адэлаідай Борджыа неапалітанскім манархам. Па прыбыцці ў Неапаль гэта калекцыя была падзелена паміж археалагічным музеем (егіпецкія старажытнасці) і бібліятэкай Бурбонаў (рукапісы).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Stefano Borgia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 FINA Wiki — Аўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Рым
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Кардыналы Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Борджыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1804 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ліёне
Катэгорыя·Калекцыянеры Італіі
Катэгорыя·Нумізматы Італіі
Катэгорыя·Бібліяфілы