wd wp Пошук:

Стэфані Кволек

Стэфані Луіза Кво́лек (31 ліпеня 1923, Нью-Кенсінгтан(англ.) бел., Пенсільванія) — амерыканскі хімік польскага паходжання, якая вынайшла поліпарафенілен-тэрэфталамід, больш вядомы як кеўлар(руск.) бел.[6]. Кволек заваявала мноства ўзнагарод за свае працы ў хіміі палімераў.

Раннія гады і адукацыя

Кволек нарадзілася у сям’і польскіх эмігрантаў у Нью-Кенсінгтане, Пенсільванія, у 1923 годзе[7]. Яе бацька, Джон Кволек[7] (польск.: Jan Chwałek), памёр, калі ёй было дзесяць гадоў[8]. Кволек пераняла ад яго цікавасць да навукі, а ад маці, Нэлі Зайдэл Кволек, цікавасць да моды[7][8]. У 1946 годзе Кволек атрымала ступень у галіне хіміі коледжы Маргарэт Морысан Карнегі(англ.) бел. Універсітэта Карнегі — Мелан[8]. Кволек планавала стаць лекарам і спадзявалася, што зможа назапасіць грошай на медыцынскую адукацыю за кошт падзаробкаў ў хімічнай галіне[8].

Кар’ера ў DuPont

У 1946 годзе Уільям Хейл Чарч, будучы настаўнік Кволек, прапанаваў ёй пасаду ў філіяле DuPont, які знаходзіўся ў Буфала, штат Нью-Ёрк[9]. Хоць Кволек думала толькі пра падпрацоўкі, з часам яна знайшла працу ў DuPont досыць цікавай, і адмовілася ад медыцынскай кар’еры. Кволек пераехала ва Уілмінгтане, штат Дэлавэр у 1950 годзе і працягнула працу ў DuPont[9]. У 1959 годзе яна атрымала ўзнагароду ад Амерыканскага хімічнага таварыства (ACS)[10].

Кеўлар

Падчас працы ў кампаніі DuPont Кволек вынайшла кеўлар[8]. У 1964 годзе, у чаканні нафтавага дэфіцыту, яе група пачала шукаць лёгкае, але трывалае валакно, якое б выкарыстоўвалася ў шынах[8][11]. Валакно, якое атрымалася, у адрозненне ад нейлону, не было крохкім. Кіраўнік і дырэктар лабараторыі разумелі значэнне гэтага адкрыцця і ўнеслі свой ​​уклад у развіццё новай вобласці хіміі палімераў, якая стала затым хутка развівацца. Да 1971 быў атрыманы сучасны кеўлар[8]. Кволек, аднак, не прымала актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы спосабаў прымянення кеўлару і вырабаў з яго[12].

Пенсія

У 1986 годзе Кволек сышла з пасады навуковага супрацоўніка кампаніі DuPont. Тым не менш, яна доўгі час кансультавала кампанію DuPont, а таксама ўваходзіла ў Нацыянальны даследчы савет і Нацыянальную акадэмію навук[9]. За 40 гадоў працы навукоўцам-даследчыкам яна атрымала па розных дадзеных ад 17[12] да 28 патэнтаў[13]. У 1995 годзе[9][13] яна стала чацвёртай жанчынай, якія была прынятая ў Нацыянальную залу славы вынаходнікаў(англ.) бел.[14]. У 1996 годзе яна атрымала Нацыянальны медаль тэхналогіі, а ў 2003 годзе яна была прынята ў Нацыянальную залу славы жанчын(руск.) бел.[7]. У 1997 годзе яна атрымала медаль Перкіна ад Амерыканскага хімічнага таварыства[15], а ў 1980 годзе ўзнагароду ад яго ж за «Творчае вынаходства»[11].

Памёрла 18 чэрвеня 2014 года ва Уілмінгтане, Дэлавэр.

Зноскі

  1. Stephanie Kwolek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Stephanie Louise Kwolek // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Stephanie Louise Kwolek // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052969046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052969046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Wholly Aromatic Carbocyclic Polycarbonamide Fiber (англ.)
  7. 1 2 3 4 Stephanie Kwolek(нявызн.). Soylent Communications. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 Inventing Modern America: Insight — Stephanie Kwolek:(нявызн.) (недаступная спасылка). Lemelson-MIT program. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  9. 1 2 3 4 «Invent Now». National Inventors Hall of Fame
  10. Rossiter, Margaret W. (1998). Women Scientists in America. Baltimore, Maryland: Johns Hopkins University Press. p. 267. ISBN 0801857112. http://books.google.com/?id=i7xDqk0_HTQC&pg=PA570&dq=Stephanie+Louise+Kwolek. Retrieved on May 24, 2009.
  11. 1 2 Stephanie Louise Kwolek Biography(нявызн.). Bookrags. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  12. 1 2 Quinn, Jim “I was able to be Creative and work as hard as I wanted.”(нявызн.) (недаступная спасылка). American Heritage Publishing. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  13. 1 2 The History of Kevlar — Stephanie Kwolek:(нявызн.). The New York Times Company. About.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  14. Citation conferring an Honorary Doctor of Science degree on Stephanie Louise Kwolek:(нявызн.). University of Delaware. UDaily (31 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  15. JCE Online: Biographical Snapshots: Snapshot(нявызн.). American Chemical Society. Journal of Chemical Education. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Члены Нацыянальнага залы славы вынаходнікаў
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Дэлавэры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных