wd wp Пошук:

Стэфана Маўры

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Стэфана Маўры (італ.: Stefano Mauri; нар. 8 студзеня 1980, Монца, Італія) — былы італьянскі футбаліст. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2011), на клубным узроўні вядомы па выступах за «Лацыа». Стэфана з’яўляўся атакавалым паўабаронцам, яго ключавымі атрыбутамі былі дрыблінг і перадачы. Ён, у асноўным, гуляў левай нагой, але мае і добрую правую нагу.

Кар’ера

Клубная

Стэфана пачаў кар’еру ва ўзросце шаснаццаці гадоў у клубе «Бругэрыа». Адтуль ён перайшоў у клуб «Меда», дзе правёў тры гады. У 2001 годзе Маўры стаў іграком клуба «Модэна», дзе 14 верасня 2001 года дэбютаваў у Серыі А матчам супраць «Мілана», які скончыўся для мадэнцаў паражэннем з лікам 0:3. Па заканчэнні сезона «Мадэна» выкупіла другую палову правоў на іграка. У 2003 годзе Маўры перайшоў, на правах арэнды, у «Брэшыю», дзе правёў сезон.

У 2004 годзе клуб «Удзінезэ» выкупіў 50% правоў на іграка. Там ён правёў два сезоны, але калі ў першым Маўры часцяком выходзіў на поле, то ў другім вялікую колькасць часу праводзіў на лаўцы запасных. У 2006 годзе Маўры быў арандаваны клубам «Лацыа». Яго першай гульнёй стаў матч у розыгрышу Кубка Італіі супраць «Інтэра», які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1. У маі 2011 года Стэфана цікавіўся санкт-пецярбургскі «Зеніт»[4].

28 мая 2012 года Стэфана быў арыштаваны па падазрэнні ў арганізацыі дагаварных матчаў[5].

Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года. Паўгады знаходзіўся без клуба, а ў студзені 2017 года далучыўся да «Брэшыі»[6]. Па заканчэнні сезону 2016/17 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Міжнародная

Маўры дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў лістападзе 2004 года матчам супраць зборнай Фінляндыі.

Дасягненні

Лацыа

Зноскі

  1. Stefano Mauri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. STEFANO MAURI // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Stefano Mauri // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Агент Маури сообщил об интересе к игроку со стороны «Зенита» Архівавана 2 чэрвеня 2011.. championat.ru
  5. Капитан «Лацио» Маури арестован по подозрению в организации договорных матчей. sports.ru
  6. Маури возобновил карьеру и подписал контракт с «Брешией». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэшыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Модэна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Монцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Ігракі ФК Меда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Італіі