У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коэн.
Стэнлі Коэн (англ.: Stanley Cohen; нар. 17 лістапада 1922, Бруклін, Нью-Ёрк — 5 лютага 2020, Нашвіл) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1986 годзе разам з Р. Леві-Мантальчыні.[8][9][10][11] Адкрыў фактар росту эпідэрмісу.
Нарадзіўся 17 лістапада 1922 года ў раёне Флатбуш Брукліна (Нью-Ёрк). Яго бацькамі былі яўрэі-эмігранты з Расіі — Луі Коэн і Фані Коэн (Фейтэль). Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агая (1946). З 1952 года — у Вашынгтонскім універсітэце, з 1959 года — ва ўніверсітэце Вандэрбільда ў г. Нашвіл.
Член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Працуючы з Р. Леві-Мантальчыні (су-лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў 1986 годзе) з Вашынгтонскага універсітэта ў Сэнт-Луісе ў 1950-х гадах, Коэн ізаляваў фактар росту нерваў, а затым адкрыў фактар росту эпідэрмісу[12]. Ён працягваў свае даследаванні клеткавых фактараў росту пасля пераезду ва ўніверсітэт Вандэрбільда ў 1959 годзе. Яго даследаванні клеткавых фактараў росту маюць фундаментальнае значэнне для разумення развіцця рака і распрацоўкі супрацьракавых прэпаратаў.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі.