wd wp Пошук:

Стырол

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стырол.

Стырол C8H8 (фенілэтылен, вінілбензол, этыленбензол) — бескаляровая вадкасць са спецыфічным пахам. Адносіцца да другога класу небяспекі.

Уласцівасці

Стырол практычна нерастваральны ў вадзе, добра раствараецца ў арганічных растваральніках, добры растваральнік палімераў. Лёгка акісляецца, далучае галагены, палімерызуецца (утварае цвёрдую шклопадобную масу — полістырол) і супалімерызуецца з рознымі монамерамі. Полімерызацыя адбываецца ўжо пры пакаёвай тэмпературы (часам з выбухам), таму пры захоўванні стырол стабілізуюць антыаксідантамі (напрыклад, трэтбутылпіракатэхінам, гідрахінонам). Галагенаванне, напрыклад, у рэакцыі з бромам, у адрозненне ад аніліну ідзе не па бензольным кольцы, а па вінілавай групе з утварэннем 1,2-дыбромэтылфеніла.

Ужыванне

Стырол ўжываюць амаль выключна для вытворчасці палімераў. Шматлікія віды палімераў на аснове стыролу ўключаюць полістырол, пенапласт, мадыфікаваныя стыролам поліэфіры, пластыкі АБС (акрыланітрыл-бутадыен-стырол) і САН (стырол-акрыланітрыл). Таксама стырол ўваходзіць у склад напалму.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Араматычныя вуглевадароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу