wd wp Пошук:

Гідрахінон

Гідрахінон — араматычнае арганічнае злучэнне, двухатамны фенол, C6H4(OH)2. Упершыню атрыманы ў 1844 годзе нямецкім хімікам Ф. Вёлерам[1].

Уласцівасці

Крышталічнае рэчыва светла-шэрага колеру. Шчыльнасць 1,358 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 170,3 °C, тэмпература кіпення 286 °C. Добра раствараецца ў ацэтоне, этаноле, вадзе (5,7[1] г на 100 мл пры тэмпературы 15 °C). Не раствараецца ў бензоле, змешваецца з тэтрахлорметанам.

Выкарыстанне

Гідрахінон выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, у якасці антыаксіданта, у працэсах сінтэзу арганічных фарбавальнікаў. У аналітычнай хіміі гідрахінон выкарыстоўваецца пры вызначэнні некаторых хімічных элементаў.

Зноскі

  1. 1 2 Гидрохинон // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фенолы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Фатаграфічныя рэактывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без малярнай масы