wd wp Пошук:

Стрэшынскі замак

Стрэшынскі замак існаваў y XIIXVIII стст. y г.п. Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Апісанне

Быў пабудаваны з дрэва на абкружаным ровам мысе Дняпра. У сістэму ўмацаванняў замка ўваходзілі 5 вежаў, роў, вал, гародні. Сярод узбраення Стрэшынскага замка былі гарматы, мушкеты, гакаўніцы, жалезныя і алавяныя ядры, гакаўнічныя і мушкетныя кулі і інш.

Ваенная гісторыя

У антыфеадальную вайну 1648—1651 гадоў і вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак знаходзіўся ў цэнтры ваенных падзей. У ліпені 1654 года казакі І. Залатарэнкі ўзялі Стрэшын штурмам, a замак спалілі. Пасля вайны Стрэшынскі замак быў адноўлены, аднак ранейшай магутнасці ўжо не меў і ў такім стане праіснаваў да 1793 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Зніклі ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Славутасці Жлобінскага раёна
Катэгорыя·Стрэшын