wd wp Пошук:

Страты ISAF у вайне ў Афганістане

Асноўны артыкул: Вайна ў Афганістане (2001—2014) Паводле дадзеных міністэрстваў абароны ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Швецыі, а таксама незалежнага інтэрнэт-сайта iCasualties.org, станам на 31 снежня 2014 года, агульная колькасць загінуўшых замежных ваеннаслужачых ISAF у Афганістане складае 3 486 чалавек, з якіх 2356 ваенныя ЗША, 453 Вялікабрытаніі, 158 Канады, 86 Францы, 54 Германіі, 48 Італіі, 43 Даніі, 41 Аўстраліі, 40 Польшчы, 35 Іспаніі, 27 Грузіі, 25 Нідэрландаў, 21 Румыніі, 14 Турцыі, 11 Новай Зеландыі, 10 Нарвегіі, 10 Чэхіі, 9 Эстоніі, 7 Венгрыі, 6 Швецыі, 3 Латвіі, 3 Славакіі, 2 Фінляндыі, 2 Партугаліі, 2 Іарданіі, 1 Бельгіі, 1 Літвы, 1 Албаніі, 1 Рэспублікі Карэя[1].

У выніковых лічбах, прыведзеных на падставе дадзеных сайта icasualties.org не ўлічаны:

Разам з імі, у Афганістане загінулі ад 1900 да 3937 супрацоўнікаў Прыватных ваенных кампаній[2], пераважна грамадзяне ЗША[3].

Існуе меркаванне аб прыніжэнне страт міжнароднай кааліцыі ў Афганістане, асабліва гэта тычыцца амерыканскай арміі. Так, у красавіку 2004 года з’явіліся паведамленні, што каля 5000 амерыканскіх і брытанскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Афганістане, таемна знаходзіліся ў маразільных камерах Кіпра і паступова перапраўляліся ў Штаты праз медыцынскія цэнтры ў Германіі і на Блізкім Усходзе[4]. А па дадзеных КВІР Ірана, рэальная колькасць загінулых вайскоўцаў ЗША вышэй у 2,5 разы, гэта значыць каля 5800 чалавек[5]. Прычынай таму мог паслужыць той факт, што ў лік афіцыйных страт не ўлічваюцца вайскоўцы з замежным грамадзянствам і тыя, хто памёр у шпіталі[6].

Да ўсіх дадзеных страты не ўключаюцца пятнацаць вайскоўцаў міратворчага кантынгенту ААН і супрацоўнікаў службы бяспекі ААН, якія знаходзіліся ў Афганістане ў рамках місіі United Nations Assistance Mission in Afghanistan, восем вайскоўцаў Індыі і індыйскіх спецслужбаў і пяць супрацоўнікаў паліцыі краін Еўрасаюза, што не з’яўляюцца ваеннаслужачымі ISAF.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Официальная статистика Министерства обороны США от 16 января 2015 (pdf-файл)
  2. Neta C. Crawford. Human Cost of the Post-9/11 Wars: Lethality and the Need for Transparency (Brown University, November 2018)
  3. July 20, 2012 Iraq/Afghanistan military casualties update
  4. Bodies Of Dead GI’s Secretly Hidden In Cyprus (англ.) , A source in Cyprus, claims 5,000 dead bodies of British and American soldiers from the war in Afghanistan are secretly hidden in a military facility.
  5. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане
  6. О большой лжи и американских потерях в Ираке // Издательский дом «Беларусь сегодня», 3 ноября 2005
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вайна ў Афганістане (2001—2021)
Катэгорыя·Ваенныя страты