Столінскі павет (польск.: Powiat stoliński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Столін.
Павет утвораны 1 студзеня 1923 года[1][2] з гмін Лунінецкага (Бярозавае, Плотніца, Столін, Хорск, Церабяжоў), Пінскага (Радчыцк) і Сарненскага паветаў (Высоцк).
1 красавіка 1927 года гміна Гарадная ўвайшла ў склад гміны Радчыцк[3].
18 красавіка 1928 года гміны Радчыцк і Церабяжоў былі скасаваны[4].
У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР Столінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР. 27 лістапада 1939 года ў выніку выраўноўвання мяжы, да Сарненскага павета Украінскай ССР былі далучаны Высоцкая і Бярозаўская воласці павета[5].
4 снежня 1939 года павет уключаны ў Пінскую вобласць[6]. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Столінскі раён.