У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старынкі. Стары́нкі 2[1] (трансліт.: Starynki 2, руск.: Старинки 2) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета. За 21 км на паўднёвы ўсход ад Мядзела, 16 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Полацк — Маладзечна.
Вядома з XVII стагоддзя. У 1652 годзе — сяло. З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе — 18 двароў, 179 жыхароў, у складзе маёнтка Вузла Вілейскага павета, уладанне графа Тызенгаўза. У 1875 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года — 34 двары, 247 жыхароў. У 1904 годзе — вёска, 279 жыхароў і засценак 44 жыхары.
У Першую сусветную вайну акупіравана германскімі войскамі. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. У 1921 годзе ў вёсцы 55 двароў і 302 жыхары[2], у засценку 8 двароў і 59 жыхароў.
З верасня 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. У 1940 годзе 59 двароў, 309 жыхароў. Арганізаваны калгас імя Варашылава. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы спалілі 3 дамы і знішчылі 4 вяскоўцаў, яшчэ чатыры загінулі на партызанскім фронце. У 1949 годзе аднавілі калгас. У 1960 годзе — 276 жыхароў, у 1970 годзе — 191 жыхар. У 1997 годзе — 35 гаспадарак, 54 жыхары. У 2011 годзе — 13 жыхароў.