Старо́е Сако́ліна[1] (трансліт.: Staroje Sakolina, руск.: Старое Соколино) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.
У 1924—1954 гадах цэнтр Саколінскага сельсавета. Да 13 ліпеня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Рыдамльскага сельсавета[2], да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Талачынскага сельсавета[3].