wd wp Пошук:

Старасцень балотны

Старасцень балотны[3][4] (Tephroseris palustris) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўропе, ва ўмераных абласцях Азіі, Канадзе і ЗША.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 30-60 см даўжынёй. Залозіста апушаная расліна. Прыкаранёвае лісце не сабрана ў разетку. Ніжняе сцябловае лісце каротка-чарашковае, даўгавата-ланцэтнае, выемкава-зубчастае або амаль надрэзанае; сярэдняе — сядзячае, паўсцяблоабдымнае, выемкава-зубчастае; верхняе — амаль суцэльнакрайняе. Шчыткападобнае суквецце. Язычкі светла-жоўтыя, 7-9 мм даўжынёй, уніз адагнутыя. Сямянкі голыя, 1.5-2 мм даўжынёй, з 10 рабрынкамі і чубком значна даўжэйшым за сямянкі.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, ва ўмераных абласцях Азіі, Канадзе і ЗША [5][6][7].

Ва Украіне від расце на забалочаных і вільготных лугах, тарфяніках — на Палессі і ў лесастэпе, звычайнае; у стэпе, рэдка. Лекавая расліна.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Senecio paluster
  4. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 343. (руск.) (укр.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі