wd wp Пошук:

Старазакружскі сельсавет

Старазакру́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старое Закружжа.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новазакружскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна. З 6 студзеня 1965 года сельсавет, за выключэннем вёскі Марозаўка, пасёлкаў Кашуба і Пянное, у складзе адноўленага Веткаўскага раёна[1]. У 1965 годзе ў склад Кругоўскага сельсавета Добрушскага раёна перададзены пасёлак Чырвоны Лог[2]. 28 студзеня 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Барталамееўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка і 8 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе