wd wp Пошук:

Старадворскі валун

Старадворскі валун — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1992 г.). Знаходзіцца за 400 метраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Стары Двор Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне

Шэры дробназярністы граніт. Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,2 м, вышыня 0,5 м. у абводзе 9 метраў, аб’ём 2,2 м³. Маса каля 6 тон. Прынесены ледавіком 20—18 тысяч гадоў таму са Скандынавіі. На верхняй пляцоўцы захаваліся 7 паглыбленняў дыяметрам 4—5 см, глыбінёй 0,5—2 см, якія зроблены чалавекам 2—2,5 тысячы гадоў таму. Размеркаванне паглыбленняў нагадвае люстраную выяву сузор’я Вялікай Мядзведзіцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Стары Двор (Браслаўскі раён)
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Браслаўскага раёна