Старагра́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Стараград.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Задубскага і Хізаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1294 чалавекі[2], з іх 95,9 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3].