wd wp Пошук:

Станіслаў Урсын Нямцэвіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нямцэвіч. Станіслаў Урсын Нямцэвіч (1753, в. Клейнікі каля Берасця — 22 лістапада 1817) — дзяржаўны дзеяч, прадстаўнік шляхецкага роду Нямцэвічаў гербу «Равіч». Бацькі — Францішак і Ганна з Карытынскіх.

Біяграфія

У 17681773 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве. Уваходзіў у склад камісіі па дэмаркацыі мяжы з Расіяй пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. З 1776 года рэгент па справах ВКЛ у вайсковым дэпартаменце Пастаяннай Рады.

Пасол на сойм 1782 года, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 17811782 гадах, стараста равяціцкі. У 1786 годзе абраны членам Пастаяннай Рады, да 1788 годзе ў дэпартаменце паліцыі. З 1790 года пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791 года.

На чале харугвы кавалерыі ўдзельнічаў у вайне з Расіяй 1792 года, у бітве пад Мірам 11 чэрвеня 1792 года. Далучыўся да паўстання 1794 года, праводзіў мабілізацыю ў Берасцейскім ваяводстве.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заняў лаяльную пазіцыю да расійскіх улад. Падтрымліваў планы А. Е. Чартарыйскага адбудовы Польскай дзяржавы пад сюзерэнітэтам Расіі.

У 18011807 гадах гродзенскі губернскі маршалак, з 1816 года губернатар.

Выдаў «Зборнік законаў і ўказаў, як у дзённіках, так і асобна агалошаных: аб прэрагатывах шляхты …» (т. 1 — 3, 1805).

Зноскі

  1. Stanisław Ursyn Niemcewicz // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 Stanisław Niemcewicz (Ursyn Niemcewicz) h. Rawicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Stanisław Ursyn Niemcewicz // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Старосты равяціцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берасцейскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Губернскія маршалкі гродзенскія
Катэгорыя·Гродзенскія губернатары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нямцэвічы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Суддзі гродскія берасцейскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямцэвічы