wd wp Пошук:

Станіслаў Мурмеліус

Станіслаў Мурмеліус — друкар і кнігавыдавец XVI ст.

Біяграфія

Паходзіў з Польшчы. У 1558 г. запрошаны канцлерам ВКЛ М. Радзівілам Чорным узначаліць Берасцейскую друкарню, якая пасля смерці Б. Ваяводкі бяздзейнічала. Першай кнігай, выдадзенай Мурмеліусам да лістапада 1558, быў зборнік рэлігійных песень С. Зарэмбы «Песні хвал боскіх».

На працягу 15581561 гг. ім надрукавана 16 твораў на польскай мове. З іх вядомы: «Два пасланні» (1559) — адказ папскаму нунцыю Ліпамано, дзе крытыкуецца царкоўна-рэлігійная палітыка рымскай курыі і яе ўмяшанне ў справы іншых краін; «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які быў жанчынай» (1560); прававыя творы Б. Граіцкага — «Артыкулы права Магдэбургскага», «Судовы працэс» (1560) і інш. Магчыма, Мурмеліус удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Берасцейскай Бібіліі (1563). Каб палепшыць фінансавае становішча друкарні, Мурмеліус выдаваў сваім коштам хадавыя кнігі свецкага зместу, але без пазначэння месца выдання і выдаўца. Сродкі на публікацыю рэлігийнай литаратуры даваў М. Радзівіл Чорны. Якасць выданняў Мурмеліуса сведчыць пра дасканаласць яго выдавецкага і друкарскага майстэрства. З 1570 г. Мурмеліус знаходзіўся ў Кракаве, дзе трапіў у даўгавую турму, адкуль яго вызваліў выдавец М. Шарфенберг. Далейшы лёс Мурмеліуса невядомы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Друкары Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў XVI стагоддзі