wd wp Пошук:

Спірэя дубраўкалістая

Спірэя дубраўкалістая[3] (Spiraea chamaedryfolia) — від кветкавых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна і меданос.

Апісанне

Марозаўстойлівы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Цвіце ў маі—чэрвені, плоданасіць у ліпені—жніўні.

Лісце шырокадаўгавата-яйкападобнае, востраканцовае, ля асновы закругленае або клінавата звужанае, край да сярэдзіны суцэльны, а бліжэй да заканчэння пласцінкі двойчы пільчаты. Даўжыня ад 3,5 см да 4,5 см. Верхні бок лісця ярка-зялёнага колеру, ніжні — шызы.

Белыя кветкі сабраны ў 6—20-кветкавыя шчыткападобныя суквецці. Кветаножкі голыя.

Плады — голыя лістоўкі, якія змяшчаюць дробнае, плоскае, карычневае, крылатае насенне.

Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спирея дубровколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Спірэя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Меданосныя расліны