wd wp Пошук:

Спірэя вербалістая

Спірэя вербалістая[3] (Spiraea salicifolia) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[4].

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна, пераважна ў жывых агароджах. Меданос.

Назва

Спірэя вербалістая, медуніца, спырнік[5][6], шпырнік балотны[7], спірэя[8].

Апісанне

Марозаўстойлівы прамы куст са шчыльнай круглявай кронай, утворанай рабрыстымі парасткамі. Расце на вільготных і пераўвільготненых глебах. У вышыню вырастае да 1,5—2 м. Перыяд цвіцення чэрвень-жнівень.

Парасткі Парасткі голыя, злёгку кантаваныя, чырванавата-бура-жоўтага колеру, растуць прама ўверх.

Лісце Лісце падоўжана-ланцэтнае, востраканцовае, голае, на кароткіх хвосціках. Аснаванне клінападобнае. Вострапільчатыя краі могуць мець вейчыкі. Колер верхняга боку лісця цёмна-зялёны, ніжняга — светла-зялёны. Даўжыня звычайна ад 4, 5 см да 7 см, радзей дасягае 11 см. Іх шырыня 1,5—2,5 см.

Кветкі Колер ружовы. Суквецці — мяцёлкі, якія растуць на канцах галін, да 12 см у даўжыню. Маюць вузкапірамідальную, надыходзячую да цыліндрычнай, форму.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спірэя вербалістая: інфармацыя на сайце GRIN
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Спірэя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меданосныя расліны