wd wp Пошук:

Сплачвайце доўг

«Сплачвайце доўг» (арыг.: «Сплачывайця доўг») — артыкул Вацлава Ластоўскага, прысвечаны далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Сваім артыкулам Ластоўскі выклікаў першую дыскусію на гэтую тэму ў Беларусі.

Вацлаў Ластоўскі адным з першых адчуў паварот у грамадскім і культурным жыцці Беларусі пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. і заганнасць плачу і бедавання большасці літаратараў. Так ён, будучы сакратаром «Нашай Нівы», змясціў у ёй свой артыкул (№ 26-27), падпісаўшыся псеўданімам «Юры Верэшчака».

Рэакцыя

У № 30 «Нашай Нівы» з’явіўся адказ на артыкул Ластоўскага «Чаму плачэ песьня наша? (Атказ Юрцы Верашчаку)», падпісаны псеўданімам «Адзін з „парнасьнікоў“». Некаторыя даследчыкі прыпісваюць гэты артыкул Янку Купалу.

У № 38 артыкуле «Ешчэ аб сплачываньню доўгу» крытык Лявон Гмырак, звярнуўшыся да «Гістарычных лістоў» (руск.: «Исторических писем») рускага філосафа Пятра Лаўрова, які сфармуляваў тэзу пра «вялікі, неаплачаны доўг, каторы трэба звярнуць» абабранаму простаму люду, пагадзіўся з Вацлавам Ластоўскім.

Гэтая нашаніўская дыскусія стала часткай эсэ «Развагі і думкі» Максіма Гарэцкага ў «Велікоднай пісанцы на 1914 год».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Творы на беларускай мове
Катэгорыя·Публіцыстыка Вацлава Ластоўскага
Катэгорыя·Беларуская літаратура XX стагоддзя
Катэгорыя·Творы 1913 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурная крытыка