wd wp Пошук:

Спас-Клепікі

Спас-Клепікі[1] (руск.: Спас-Клепики) — горад1809 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Клепікаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 6,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў XVI стагоддзі.

Размешчаны у цэнтральнай частцы Мяшчорскай нізіны, на рацэ Пра (прыток Акі), за 67 км на паўночны ўсход ад Разані. Вузел аўтамабільных дарог. Да сярэдзіны 1990-х дзейнічала чыгуначная станцыя Спас-Клепікі на Разанска-Уладзімірскай вузкакалейнай чыгунцы.

Тэкстыльна-трыкатажная, ватавая і швейная фабрыкі, абутковая вытворчасць, вытворчасць сантэхнічных шлангаў. Будуецца завод па вытворчасці пластыкавых вокнаў. Тут знаходзіцца філіял ААТ «Цяжпрэсмаш». Вядзецца здабыча торфу, драўніны.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — карта Разанскай вобласці
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады Разанскай вобласці