wd wp Пошук:

Соўка бульбяная

Соўка бульбяная ці Соўка балотная (Hydraecia micacea) — матылёк сямейства совак, шкоднік многіх сельскагаспадарчых культур.

Апісанне

Матылі сярэдніх памераў. Размах крылаў складае 28-45 мм. Даўжыня пярэдняга крыла 14-21 мм. Пярэднія крылы шырокія, з крыху выгнутым вонкавым краем, шаравата-жоўтыя, цёмна- або карычнева-шэрыя, з некаторым чырванаватым адценнем, з папярочнымі лініямі і плямамі. Заднія крылы шаравата- ці ружавата-жоўтага колеру, з цёмнай палоскай ў верхняй траціне крыла. Ніжнегубныя шчупікі ў 1,5 разы даўжэй за галаву, значна выступаюць на лоб. Вусікі самцоў пілаватыя, з пучкамі раснічак на зубцах.

Асаблівасці біялогіі

Насяляюць палі, лугі, лясы, сады, паркі. На Беларусі матылі сустракаюцца з сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны верасня; вусені ў маі — ліпені.

Самка адкладае ў жніўні-верасні 70-90 яец у двух-трох паралельных шэрагах. Перазімавалыя яйкі развіваюцца ў канцы красавіка — пачатку мая. Вусені сілкуюцца на розных травах, у тым ліку на бульбе. У канцы чэрвеня — сярэдзіне ліпеня вусені акукліваюцца.

Шкодзіць бульбе, равяню, хмелю, тамату, кукурузе, цыбулі, часнаку, суніцам, маліне, дэкаратыўным раслінам (ліліям, касачам і інш.). Вусені часта развіваюцца на трыснягу, асацэ, касачы, пырніку, Glyceria і інш. Харчуюцца вусені на лісці, затым у сцеблах травы, пазней пераходзяць на расліны з тоўстым сцяблом. Пашкоджваюць сцяблы, карэнішчы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Земляныя соўкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта