wd wp Пошук:

Сонцацвет манеталісты

Сонцацвет манеталісты[3] (Helianthemum nummularium) — від кветкавых раслін роду Сонцацвет (Helianthemum) сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae)[4].

Плады і насенне сонцацвета манеталістага. Тулузскі музей

Апісанне

Від вечназялёных раслін, якія сцелюцца. Сцёблы разгалінаваныя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, апушанае. Куст пакрыты ярка-жоўтымі кветкамі, якія па форме нагадваюць сподак. Цэнтрам кветкі з’яўляецца высокі лычык, акружаны некалькімі аранжавымі тычынкамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка.

Сонцацвет манеталісты расце на раўнінных камяністых глебах. Радзей сустракаецца ў палявых умовах. Расліна не баіцца засушлівых раёнаў.

У прыродзе сустракаюцца кусты з жоўтымі кветкамі, у той час як садовыя расліны валодаюць адценнямі ад белага да цёмна-чырвонага.

Сонцацвет манеталісты цвіце на працягу ўсяго лета. Асноўны перыяд цвіцення прыпадае з мая па ліпень. Кветкі расліны з’яўляюцца выдатным меданосам для пчол, а лісце — ежай для лічынак матылькоў.

Падвіды

Вылучаюць восем падвідаў:

Галерэя

Падвід grandiflorum (Scop.) Schinz & Thell

Падвід nummularium

Падвід obscurum (Čelak.) Holub

Сарты з ружовымі кветкамі

Ілюстрацыі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. BSBI List 2007(нявызн.) (xls). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1768 годзе
Катэгорыя·Ладаннікавыя
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі