wd wp Пошук:

Смаляны камень

Смаляны́ ка́мень[1], пехштэйн[1] — разнавіднасць вулканічнага шкла.

Гідратаванае вулканічнае шкло кіслотнага (радзей асноўнага) складу[2], якое валодае характэрным смаляным бляскам. Адрозніваюць ліпарытавыя, трахітавыя, дыябазавыя і фаналітавыя. Змяшчае 4—10 % па масе структурнай вады, а таксама крышталічныя ўключэнні — мікраліты і ўкрапленні (кварц, палявы шпат, плагіяклаз, біятыт, амфіболы)[2]. Колер чорны, чырванаваты, светла-зялёны. Шчыльнасць 2400—2500 кг/м³. Пры награванні да высокіх тэмператур вылучае газы. Папярэдне часткова абязводжаны смаляны камень пры хуткім награванні да 1100—1150 °C успушваецца і ператвараецца ў пузырчастае шкло, падобнае да перліту[2].

Скала з пехштэйну на востраве ў Шатландыі

Выкарыстоўваецца разам з перлітам у вытворчасці ўспушанага перліту і разам з цэалітамі для атрымання гідраўлічных дабавак у цэмент[2].

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Магматычныя горныя пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вулканалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара