wd wp Пошук:

Цэаліты

Цэаліты (ад грэч.: zeo — кіпячы і lithos — камень) — вялікая група мінералаў, гідраалюмасілікатаў кальцыю і натрыю, у якіх гэтыя элементы часам замешчаны на K, Ba, Sr і інш. Пры награванні цэалітаў вада вылучаецца паступова, не разбурае крышталічнай рашоткі. Цэаліты бясколерныя або белыя, часам афарбаваныя ў жоўты або чырвоны колеры, маюць іонаабменныя ўласцівасці. Штучныя цэаліты — пермутыты — выкарыстоўваюцца як адсарбенты для змякчэння вады, ачысткі тлушчаў, алеяў, сокаў і інш.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Адсарбенты
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Мінералы натрыю
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)