«Сляды́ на вадзе́» (руск.: Следы на воде) — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Анісімавым у 2017 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм».[2][3][4][5]
Па рамане Мікалая Іллінскага «Чужы сярод сваіх». Франтавік-разведчык старэйшы лейтэнант Смоліч прыбывае ў Парэчча на ўзмацненне мясцовай міліцыі ў цяжкую пару: у Заходняй Беларусі банды тэрарызуюць насельніцтва. Асабліва лютуюць бандыты таямнічага Фрэйшуца, былога памагатага фашыстаў. Смоліч і начальнік крымінальнага вышуку Крыкуноў павінны абясшкодзіць няўлоўнага ворага. Аднак план міліцэйскай аперацыі раптам аказваецца пад пагрозай з-за ўцечкі інфармацыі. Высвятляецца, што ў аддзяленні міліцыі ёсць здраднік…