Сло́нка[1], Слука[2], Вальдшнэп[1], Сломка (Scolopax rusticola) — птушка сямейства Бакасавыя (Scolopacidae) атрада Сеўцападобныя (Charadriiformes).
Даўжыня цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі і светлымі стракацінамі, брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Корміцца чарвямі, смаўжамі, насякомымі.
Жыве ў вільготных мясцінах, паблізу балот. У Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Зімуе на поўдні Еўразіі і ў паўночнай Афрыцы.
Аб’ект палявання. Мяса ў большасці выпадкаў вымагае марынавання. Паляўнічым прысмакам лічацца маладыя слонкі, запечаныя цалкам (з вантробамі), якіх падаюць на грэнках, нашмараваных паштэтам. Старэйшых лепш тушыць, а таксама рабіць паштэты. Можна ўжываць тыя самыя рэцэпты, паводле якіх гатуюць курапатак, фазанаў.