wd wp Пошук:

Смоўж

Смоўж — агульнаўжывальная назва бруханогіх малюскаў, якія на працягу эвалюцыйнага развіцця зведалі рэдукцыю ці поўную страту ракавіны[1]. Смаўжы супрацьпастаўляюцца бруханогім з добра развітой ракавінай (слімакам). Форма смаўжа незалежна ўзнікла ў некалькіх групах водных і наземных бруханогіх малюскаў, таму сукупнасць усіх відаў разглядаюць не як таксон, а як экалагічную форму. Часам смаўжоў, якія захавалі рудыментарную ракавіну, называюць паўсмаўжамі (англ.: semislug).

Мяркуюць, што рэдукцыя і далейшая страта ракавіны мела экалагічныя прадпасылкі і адбывалася, напрыклад, пры пераходзе да пражывання ў густых зарасніках водных раслін ці лясным подсціле. Згодна з іншай гіпотэзай, прычынай стаў дэфіцыт неабходнага для пабудовы ракавіны кальцыю ў рэгіёнах, дзе фарміраваліся групы, у якіх узнікла форма смаўжа. Важным наступствам слабага развіцця ці адсутнасцi ракавіны аказваецца няздольнасць ізалявацца ад навакольнага асяроддзя пры нападзе драпежніка або наступленні неспрыяльных (напрыклад, засушлівых) умоў.

Некаторыя наземныя смаўжы — шкоднікі, здольныя зрабіць сур’ёзную псоту сельскай гаспадарцы.

Смаўжы ў працэсе спарвання
Nembrotha kubaryana (Nudibranch)
Nembrotha kubaryana (Nudibranch)
Смоўж Lehmannia nyctelia, які паядаешапкавы грыб

Зноскі

  1. Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бруханогія
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Парафілетычныя групы