wd wp Пошук:

Слова Жыцця

Слова Жыцця, Słowo Życia — рэлігійна-інфармацыйная газета, якая выдаецца Гродзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіяй на беларускай і польскай мовах. Выходзіць з 1997 раз у 2 тыдні, друкуецца ў горадзе Гродна.

Выданне змяшчае агляд рэлігійных падзей на Гродзеншчыне, у Беларусі і свеце. Друкуюцца навіны з Ватыкана, асвятляецца дзейнасць Папы. Змяшчаюцца матэрыялы пра царкоўнае, культурнае і грамадскае жыццё каталікоў Гродзеншчыны. Значную ўвагу газета надае выхаванню хрысціянскай маральнасці.

Выданне ілюстраванае.

Спасылкі

Афіцыйны сайт газеты

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каталіцкія СМІ Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гродзенская дыяцэзія
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Газеты Гродна на беларускай мове